Выбачайце вы мне, мае вольныя думкі...
Выбачайце вы мне, мае вольныя думкі,
Летуценняў маіх – птахі белыя прэч.
Не дарыць мне ўжо легкадумных жывых пацалункаў,
І не будзе такою натхнёнаю рэч.
Выбачайце сябры і сяброўкі, калісьці,
Мне дурманіла кроў вашых песень віно,
А цяпер галаву да бацькоўскай утульнай калыскі
Я хілю, і на сэрцы журботы жніво.
Разумею, што квецень буяла нядоўга,
І цячэннем імклівым мяне ў зарапад занясло,
Будзе жоўтая восень, і нават зімою,
Будзе сэрца пашчыпваць: “Прайшло. Ці было?”
Май 2010г.
Вавёрка нашых пачуццяў
У лес паскакала, яе болей няма.
Пустэча навокал і смутак,
Жыццё пачынаю з нуля.
Адлік пачынаю з пачатку
Я дзён, што жыву без цябе,
Застаўся ад сэрца акрайчык.
Як шлях мне знайсці да сябе?
Любіце мяне такою
Якая я ёсць, праз гады
Нясіце ў думках вобраз
Натхнёны і малады.
Любіце мой лёгкі розум
І палыновы пагляд,
Занадта запальны нораў,
Пачцівасці заняпад.
Любіце мяне з пакутай,
Бярозаваю тугой,
Спакусліваю цыкутай
Я буду вам і дзідой,
Што не дае спакою
І шчыміць, і верадзіць,
Запомнюся вам такою,
Што грэе і халадзіць.
Любіце, парою роснай
І ў поўдзень, і ў зарапад.
Хачу быць такою РОДНАЙ
Без штучнасці і прынад.
Верасень 2009г.
Так хочацца ісці да Вас,
Ды млеюць ногі, і трымціць душа.
Праходзіць день, праходзіць два –
Да вас пайсці я не змагла.
Я не змагла скрануцца з месца,
Пераступіць парог граху.
Хоць і магла да спраў аднесці
Сваю адсутнасць, бо адна
Заўсёды я, пакуль з табою
І адзінота ў душы…
Шапчу малітвы – нібы зброю
І бачу Бога на крыжы.
Спакусы шмат, надзей нямнога,
А вера ў нас на ўсіх адна.
Прашу я міласці ў Бога,
Ганяю думкі да відна.
Прыняць збаўленне ад спакусы,
Забыць пра Вас і пра сябе.
Ды будуць сніцца вашы вусны,
Пакуль Гасподзь не прызаве.
Белыя вершы –
Не зусім белыя:
Яны ружовыя і блакітныя,
Яны зяленыя,
Салатна-яблычныя –
Агрэставыя яны.
Яны чулліва-рамантычныя,
Палымяна-сонечныя,
Іскрыстыя, палымяныя, вечаровыя і дымовыя.
Яны крышачку колкія, шыпшынавыя, арабінавыя.
Яны дзейсныя, цёплыя і сардэчныя,
Шчымліва-праўдзівыя, бэзавыя, звар'яцелыя.
Яны ўдумлівыя, разважлівыя, і раптам
Бязважкія, легкія, воблакападобныя,
Празрыстыя.
Яны спелыя, духмяныя,
Сунічныя і настуркавыя,
Кропныя, кмінныя –
Такія простыя і такія родныя –
мае вершы.
Заблудзілася я крыху ў маладосці,
Дзверы я забыла зачыніць,
І здаецца мне, што і ў маім узросце
Можна вершыць і вяночкі віць.
Заблудзілася ў тваіх абдымках,
У тваіх далонях і тваіх вачах,
Бачу я цябе на мараздымках,
Мроіцца, што гэта не ў снах.
Мне на вуха нашаптаў нячысцік,
Што каханак ты прыгожы, малады.
Праганяю думак рой нясцішны,
Дайце мне папіць тае вады,
Што здымае мроеў прывароты.
Зачапіць паспею абярог,
Абыходзіў каб мае вароты,
Каб прыйсці не змусіў на парог.
Для цябе пісала я санэты,
Для цябе збірала ў радкі
Слоў прыгожых спелыя ранэты,
Слухала трывожныя званкі.
Не прыйшоў, ды ўжо й не прыдзе
Час каханная, хвіля забыцця.
На цябе, мой любы, я не ў крыўдзе:
Колькі ў нас таго жыцця.
У цябе другія захапленні,
У цябе павінна быць сямья.
Я ж не падагну свае калені,
Буду я мінулым жыць, дзе ты і я.
“Зая, я цябе кахаю!” -
На сцяне напісана чырвоным.
Ды чамусці сэрца не кранае,
І праходзіць зноў яна з чарговым.
“Коця, я цябе чакаю!” -
Гэта недапісаны працяг.
Быццам бы чырвонымі радкамі -
І жыццю, і вернасці прысяг.
“Маша, я цябе цалую!” -
Зноў крычаць пунсовыя радкі.
“Я люблю, кахаю і дарую…” -
Быццам кроў з параненай рукі…
Дакранулася да таямніцы,
Ажыла вяртлявай птахаю душа.
Столькі год жыла яна ў цямніцы,
А цяпер пырхнула, ажыла.
Пранікнёны позірк спапяляе,
І надзей крынічанька бруіць.
Хвілі йдуць, а сэрца спее, млее:
Гэта ён, мне без яго не жыць!
І здаецца, пташка паляцела
І знайшла ў рэшце рэшт гняздо…
Што ж так прыкра на душы, а цела:
Некуды ў аблокі падняло...
Вочы ззяюць, і цяплом працята
Доўга я не буду ноччу спаць,
Што ж я так па-старамоднаму зацята:
Не магу каханне знітаваць.
Бярозы мяне паланілі
Дзёрзкай сваёй галізной,
Ружовым туманам спавілі,
І вусны змачылі расой.
Іх рукі - лёгкія ластаўкі,
Іх целаў танюсенькіх - стан,
Іх смочкі - набухлыя пупышкі,
Каханне - салодкі падман.
Бярозы мяне цалавалі,
Краналі шурпатай карой,
Лагодную песню спявалі…
Калісьці жыла я табой.
Паненкі мяне суцяшалі,
Хацелі прыняць у карагод,
Спаднічкі чулліва трымцелі,
Вярнуся сюды я праз год…
Верасень 2008 года
“Табе”, – я падпісала зборнік вершаў
І аддала, як быццам на агляд.
І хоць чытаць яго ты будзеш і не першым,
Ды ведаю, што знаеш слоў выснову:“Спраўна” і “На лад”
Не трэба мне падтрымка ў тым улад,
Каб перагортваў ты яго старонкі
І адзначаў – мой лёс не горкі.
Ды й не салодкі ён і не такі ўжо й цёрпкі.
А проста па дарозе будных дзён
Іду сабе я шчасцю наўздагон.
Што спіш
у чарадзе будзёнасці?
Няма запалу і агню,
Няма натхнёнасці?
Варушыш попел кожны дзень –
Сівыя мройнасці:
Што есці, ці куды пайсці,
Дзеля прыстойнасці.
Ты думаеш: “Я не змагу,
Авось абыдзееца…”
Жывеш парадкам
З пачуццём штодзённай годнасці.
Ды не з таго вытока п’ём
Мы водар еднсці
І адчуваем немату сваёй нікчэмнасці.
Жыву і я, як на мяжы,
З душою кволаю:
То дождж палье, то зноў вятры –
Не здужаць з воляю…
Няма цябе - няма натхнення,
Згубіла смак жыцця і слова,
І толькі ветразі памкненняў
Трапечуць душу, як нанова.
Прайшла вясна, праходзіць лета,
Зноў верасы цвітуць дзябёла.
Плывуць жаўціначак білеты,
Бяру ў рукі іх здзіўлёна:
– Мае лісточкі дарагія,
Дзе ваша маладая сіла?
У садзе яблыкі паспелі,
Ірдзеецца ўжо рабіна…
А мне ніяк не верасніцца,
Цябе я, любы, сёння сніла,
Цябе чакала і кахала…
Нібыта час я прыпыніла.
У лёса вымаліла я спатканне,
Ды што спатканне – міг.
Не разглядзела я наканавання,
Не да спадобы брудны чаравік.
А ты глядзеў упарта і настойна,
Не зводзіў заварожана вачэй,
Цягнік ляцеў: "Ну гэта ж непрыстойна!.."
А грукат колаў усё лягчэй, лягчэй…
Прыпынак - і няма пагляду,
Згубіла я апошні правадок:
"Як я ўдалеч без цябе паеду?... "
Як згублены, паранены звярок.
Ну нарэшце я знайшла свайго ката,
Хоць цябе знайсці я не магу.
Кот здзічэў ірвецца да кутка,
Што сваім ён лічыць. Уцяку
Ад крыўд і ашуканстваў – з’еду,
Мне б квіток да шчасця-хутарка.
(Я кату зайздрошчу, бо свабода
даражэй мне хатняга кутка).
Муракамі – "птушкай завадною"
Наяву ўбачу. Калясо рыпіць,
Рухавік, заведзены журбою,
Разганяецца, імчыць, імчыць.
Час – цягнік і колы, колы, колы…
Праплыла апошняя страла.
І ляцяць бярозы, вербы, клёны:
Не знайсці зялёнага лістка…
Кот пабег, яму не трэба ласка,
Што крадзе свабоду, спадцішка,
Душу развярэдзіла падказка –
Не спыніць мне колы цягніка.
Прагматык ты, ці чарадзей?
Не ведаю, не адчуваю,
У свеце сённяшніх падзей
Сябе анёлам адчуваю.
Не аддала сябе вятрам,
Не паляцела за прывідам,
Прыйшла дадому: “Здрасце вам,
Падайце сподачак з павідлам!”
Салодзяць душу абразкі,
Былога шчасця і пакуты.
Мне б дакрануцца да рукі,
Адчуць хоць водар той атруты,
Што бударажыць сэрца, кроў,
Што замяняе ўсё на свеце –
Каханне – полымя снягоў,
Здранцвелых дрэў жывая квецень.
Усё праходзіць, як звычайна
Кладуцца на асфальт лісты,
Як быццам просячы адчайна
Вярнуць цяпло былой вясны.
Лістоў долоні просяць свету,
Жывога соку і дажджу…
І гінуць пад парывам ветру,
На сцежку сцелюць паранджу.
Лістоў трымценне не кранае
Душы зчарсцелай глыбіню,
Кладу свой крок, і дакараю
Сябе за анты-дабрыню.
Лістапад 2009г.
Беларусь, Радзіма мая!
Няма лепшай на свеце краіны:
Пералескі, азеры, раўніны
Ды чырвоныя гронкі рабіны.