Надзеі Іванаўне Курбасавай у дзень 75-годдзя 🌟
Зорачка наша, Надзея Іванаўна!
У дзень юбілею шчыра вітаем вас!
Ваша душа — як крыніца іскрыстая,
Што сэрцы святлом напаўняе ўрачыста.
Сем дзесяткаў гадоў і яшчэ пяцёрачка —
Не проста лічба — жыцця круцёлачка.
Ваша мудрасць і дабрыня нам да спадобы,
Вы жанчына — на ўсе сто ад прыроды.
Што вам песню заспяваць удалую,
Вы гатовы нас здзіўляць напрапалую.
Праменьчык святла ў імгле густой —
Так, Іванаўна, завём вас са шчырай душой.
Няхай крылы ўздымаюць вас усё вышэй і вышэй,
Здзяйснення вам мар і творчых ідэй!
Каб кожны ваш дзень станавіўся святлей,
Каб кожны слухач ваш стаў дужэй і мацней!
Жадаем і вам асабіста здароўя таксама,
Каб радасць натхнення не пакідала!
Вы — наша зорачка, светлая, шчасная,
Свяціце нам доўга такая сучасная!
З павагай і любоўю да нашай дарагой юбіляркі! 🎂
19.09.2025г.
ОДА БЕЛОРУССКОЙ СЕЛЬСКО-ХОЗЯЙСТВЕННОЙ АКАДЕМИИ
К 185-летию альма-матер
О гордость Беларуси вековая,
Оплот сельскохозяйственных наук!
Сто восемьдесят пять уж лет ты, обучая,
Взрастила тысячи умелых, мудрых рук.
Твои поля и корпуса старинные
Хранят историю дипломов и трудов.
Здесь знания, как семена элитные,
Дают ростки для будущих плодов.
Со всех концов земли к тебе стремятся
Познать науки тайны и секреты:
Из Африки, из Азии, где реки не струятся,
Из стран, где даже снега нету.
Туркмены и сыны Латинской дали
Находят здесь свой дом, свою семью.
В твоих стенах они познали
Всю мудрость знаний, истину твою.
Хвала профессорам, чей разум светлый
Наукой озаряет путь студентов всех!
Их труд, как пашня, щедрый и приметный,
Растит сельхозников на славу, на успех.
Они, как сеятели мудрости извечной,
В умы вложили знаний крепкое ядро.
И этот дар, бесценный, человечный,
Нельзя купить за злато-серебро.
Здесь первая любовь, как нежный гладиолус,
Пускала стрелки и цвела сильней.
Здесь закалялся дух и креп наш голос,
Средь жизненных невзгод и суетливых дней.
Все испытанья жизни мы встречали гордо,
С наукой, верной дружбой за плечом.
Ведь академия дала нам силы твердо
Идти по жизни собственным путем.
О, храм науки мудрый, многоликий!
Сквозь годы ты несешь познаний свет.
Твой дух, как колос, щедрый и великий,
Хранит традиций драгоценных след.
В твоих аудиториях просторных
Рождались мысли, крепли имена.
История твоя – в делах упорных,
Которыми гордится вся страна.
Пусть процветает вуз наш легендарный,
Старейший! В сельском деле чемпион!
Пусть будет путь его великий, благородный,
Успехами студентов озарен.
И я кланяюсь тебе, родная альма-матер,
За все, что ты сумела мне отдать:
За то, что научила верить в то, что супер –
Любить родную землю, «ёй спяваць»!
Пройдут года, столетия промчатся,
Но будет вечен твой священный труд.
Пусть будут поколения сменяться,
Но все усилия сотрудников твоих не пропадут.
Ты наша белорусская! Надежная! Родная!
На сто процентов – академия села!
Ты – наша гордость, и поныне молодая,
Хоть и достойный путь прошла!
Наталья Никончук 08.08.2025г.
Векавы юбілей установы…
Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага
Векавы юбілей установы
Адзначаем сягоння, сто лят!
Крыкнем гучна, без нуднай прадмовы:
Родным сценам салют і віват!
Павіншуем, уздымем бакалы
За гасціннасць і плённы наш лёс,
Каб наведванні ўзрасталі ,
Кніг хапала, і быў тэрміновы прывоз!
Каб цікавасць да слова не згасла,
І сцяжына пазнання не зарасла,
Каб прыходзілі людзі шточасна
У гэты храм разумення быцця!
З юбілеем цябе, установа,
Што Гарэцкага носіць імя!
У мяне да цябе прапанова:
Беларускаю мовіць штодня!
Каб прарошчваць пачцівасць да слова,
Трэба кожнаму РАЗ-МАЎ-ЛЯЦЬ,
Каб гучала тут матчына мова,
Каб Радзіму сваю ўслаўляць!
Лія Родная 14.09.2023
Дзёменскай Людміле Уладзіміраўне
У Дзёменскай ёсць дар увасаблення:
Узрошчаны, як парасткі з насення,
Аповесці, навелы і здарэнні…
Чытаем вас з такім задавальненнем!
Як быццам бачым лес той і праменні,
Жыццё людзей, іх думкі і памкненні.
І без прыкрас пакажа нам Людміла,
Чым жыў народ, што сэрцу люба, міла.
У чым бяда, чый лёс такі гаротны,
Адчайны выкрык, халадок смяротны,
Збянтэжанасць і замяшанне,
Ды першае няўдалае каханне.
Старонак шмат і шмат сюжэтаў,
Як быццам бы самім жыццём напетых.
Дык дай вам Бог здароўя і цярпення,
Ды добрага штодзённага натхнення!
Лія Родная 23.12.2023
Азаранка Наталлі
Азаранка - ад слова азарэнне!
Як звонкае, няўлоўнае імгненне,
Бярозак летуценніц шамаценне,
І водару вясновага ўнясенне.
Удыхнеш, і ўжо ніколі не забудзеш,
Гаючы смак тых гукаў срэбнавольных,
Што сэрца гушкаюць, даруюць нам натхненне
І сеюць добрае, спрадвечнае насенне.
Кранае шчырасцю і чысцінёй пачуццяў
Паэзія, усё тут добра, як і павінна быць.
Так некалі было ў вясковым тым закуцці,
Дзяцінства нашага. Чаго маніць.
Радок Наталлі пранікнёны,
Ім хочацца спяваць у наваколлі.
Радок Наталлі шчыры і адвечны,
Як лёс жанчыны, вельмі чалавечны.
Спасцігнуць чысціню, не так і проста,
Бо трэба шчыра сэрца адчыніць,
Каб Бог прыйшоў туды і жыў там вечна,
Каб мы маглі сваіх, і ворагаў любіць.
24.05.2022 Лія Родная
Зоркам над Горкамі
Зоркі над Горкамі ззяюць,
Кнігу сваю яны маюць!
Зоркі паэты,
Зоркі празаікі,
Зоркі ўсе чытачы-ўладальнікі!
Кніга цудоўная наша
Пра горад наш - Горкі - раскажа.
Пра тое, як нам тут жывецца,
Што сеяцца ў полі і жнецца.
Пра тое як мы ваявалі,
Зямлю ад фашыстаў збаўлялі.
У кніжцы такой папяровай
І вершаў, і жартаў даволі.
Даволі тут песень і казак,
Артыкулаў і перакладаў.
Яшчэ ёсць эсэ, успаміны
Жыццёвыя “маслам карціны”.
Старонкі трымцяць адмыслова
З’яднаныя “Родненькім словам”.
Лія Родная 18.12.2021г.
Сашы Ведзянееву
Пішыце вершы аб каханні!
Пішыце вершы для жанчын!
Няхай ляцяць да зор прызнанні,
Дарыце кветкі без прычын!
Няхай здараюцца спатканні,
І лёгкіх рыфмаў крэпдэшын
Яднае сэрцы на змярканні.
Не мерай на адзін аршын!
Усё пазнаецца ў параўнанні,
Блакіт, крышталь, ультрамарын.
Магчыма, усё ж наканаванне
Не так прыкметна для мужчын.
Жанчынам прысвячай санеты!
Такі вам будзе мой наказ.
Няхай яны сто раз апеты,
А ты пішы ў сто першы раз!
Лія Родная 27.11.2021г.
Бог есть свет, и нет в
Нем никакой тьмы.
1 Иоанна 1:5
Ведзянееў Саша – сонечны паэт!
Ён заўсёды рады, у ім бурліць імпэт.
Прывітанне сябра – шчыры вам “віват”
Ад сваіх знаёмых горацкіх дзяўчат!
Прызнаюся шчыра – Сашу я люблю,
Гне ён, як умее, лінію сваю.
Ён заўжды паможа, нават у бядзе
Выручыць знаёмца, ён не падвядзе.
Прыйдзе на падмогу (усё ў славу Божу),
Пачастуе шпарка – і каўбух, і шкварка.
Нават пры сустрэчы: “Любіш ты канфеты?”
Мімаходзь спытае, вокамгнеў дастане
Пачастунак смачны, хай не вельмі значны,
Ды ўсё ж прыемны – дый настрой адменны.
А калі падорыць новае выданне,
Ажывуць жаданні, акразаляцанні.
Тут і пра каханне і пра веру ў Бога,
Піша Саша шпарка – акравершаў многа.
Праслаўляе спрытна Божага Айца
І Хрыста распяцце, аж трымціць душа.
Просіць Саша верыць і ў царкву прыйсці,
Пакланіцца Богу, светлы шлях знайсці.
Ідучы да свету, свеціцца і сам,
Наш паэт рахманы дорыць сэрца нам!
19.09.2024г. Лія Родная
Жадаю Сашы Ведзянееву натхнення,
Каб ён лавіў станоўчыя імгненні,
Каб славіў край сваім "мядзвежым" складам,
І каб жыццё ішло парадкам, ладам!
Жадаю ў бярог прывесці жонку,
Набыць нарэшце вулей, мёдагонку,
І каб ваш мёд не быў благім і горкім,
А соладка жылося на па-Горках!
10.06.2023г.
Аляксандру Ведзянееву
Сягоння свята ў паэта,
А значыць – будзе гэта свята і ў нас.
Шампанскім падагрэта кроў, адгэтуль
Армянскі конь імчыць нас на Парнас.
Вядомым стаў наш Ведзянееў Саша, хоць
Елкі з палкамі ў колы стаў.
Дзе ўзяў вязын сюжэтаў адмысловых?
Язміны расцвітаюць між радкоў,
Нясуць гармонію сваю і просяць шчыра долі.
Еўропа кажа: ёсць што пачытаць!
Ерэтыкам не трэба быць, даволі!
Ўнёскі добрыя, пара іх пачытаць.
Лія Родная 14.11.2020г.
Ніне Кавалёвай
Нарадзілася Ніна ў ліпені,
Калі ветрык стажок абдымаў.
Небасхіл аблачынкай забелены
Немаўлятка ў блакіт захінаў.
Урачыстая песня палеткаў,
Цёмнабровых лясоў, ручая
Закалыхвала доню ўлетку.
Ёй нашэптвала маці зямля:
«Ты крывінка зямлі Беларускай,
Светласкурай бярозкі сястра,
На арэлях свой лёс не загушкай,
Ты – руплівіца нівы пяра».
Прыляцела да нас не здалёку,
Ты ад гэтых стажкоў і палёў.
Таму нельга злічыць, ой нялёгка,
На палетку тваім каранёў.
Твае, Ніна, пасевы буяюць,
Праз гады ім квітнець і расці.
Упрыгожваюць край, уздымаюць.
Усё, як марыла ты пры жыцці.
Вершы споведзі, вершы – унёскі,
Твае творы гучаць і гучаць.
Пра жыццё гарадка альбо вёскі
Можна ў іх шмат чаго прачытаць.
****
Закалыхана ветрам, спакоем
Спіць дзяўчынка і бачыць жытнёвыя сны,
Як лянок ля млына расцвітае,
Як на гнёздах клякочуць буслы…
Лія Родная 30.07.2020г.
Ніне Кавалёвай
Няхай ты доўга будзеш з намі,
Жыццёвы наш і творчы арыенцір!
Няхай не ходзіш па зямлі нагамі,
Ды ведаеш жыццё, як павадыр.
Куды ісці, што нам рабіць і бачыць
Перад табой, як вобраз паўстае.
Мы абавязаны табе аддзячыць,
Пакуль Бог сілачкі дае.
Мы абавязаны вам пакланіцца,
І доўга ў паклоне тым
Стаяць і голасна маліцца
Аб нечым вечным, моцным і святым.
Няма такой у свеце сілы,
Якая б творцы перашкодзіла тварыць,
Пакуль любоў у сэрцы – крылы –
Мы будзем і ствараць, і жыць.
Лія Родная 28.07.2019 г.
Кавалёвай Н.Дз.
Адкуль вытокі дабрыні
У гэтым целе,
Калі не зварухнуць рукі,
І ног знямеласць?
Любоўю да людзей
Жыве аддана,
Хоць на душы і боль, і сум,
На сэрцы рана.
Хрыстос крануўся даланёй,
Суняў удала:
“Маё тут царства і тваё,
Жыцця ахвяра.
Прыму цябе я ў той жа міг,
Святая справа -
Маліцца за грахоўны свет
Пакуль жывая”.
Лія Родная
28.07.2009г.
Валошкі запляту ў вянкі
І прывяду да сценаў рая,
Маліцца за грахоўны свет -
Святая справа.
Ніне Дзмітрыеўне Кавалёвай
(да прэзентацыі зборніка)
Гучаць прыгожа, годна і ласкава
Са зборніка радкі:
Як быццам побач Колас і Купала,
І праплываюць весяў вершакі.
Жыццё ідзе і вось ужо з Максімам
Мы гутарку пачцівую вядзём…
За страту Лебедзя сваёй айчыны
Як быццам бы адказнасць мы нясём.
Ой Ніна Кавалёва, наша Ніна,
Табе быць мовы роднай званаром!
Ты добрым словам ўсе запаланіла:
Каханнем, росным ранкам, жаўруком.
І нават Крапіва і Броўка
Сябрамі нашымі здаюцца тут:
Ад родных ніў, ад роднага пагорка…
Вядзецца тут размова пра наш кут.
Вялікі дзякуй вам жа, гаспадыня,
За вашу працу, за здабыткаў груд.
За шчырасць слоў, парады ўдалыя,
За гэты зборнік - за сапраўдны цуд.
Вершак - верхняя частка дрэва (укр.)
Весі - гэта мн. лік. ад састарэлага слова "весь", што значыць "вёскі, "сёлы".
Міхаілу Уласенка
За словам у кішэню не палезе,
За пазухай не носіць камяні,
Уласенка заўсёды на «Пабедзе»,
Хоць кажа, што ён скача на кані.
У Міхаіла хлёсткія замашкі,
Друкуе вершы, гоніць у галоп.
Змагаецца з аматарамі пляшкі,
Што думае ‒ і кажа ‒ прама ў лоб.
Арліны позірк нашага дазнаўцы
Убачыць ўсё, што дзе не так.
Павесілі медаль яму мы - мовазнаўцы!
Цяпер ‒ герой, зусім ён не прастак.
Вось юбілей яшчэ прыйшлося справіць,
Хоць небагата, ды «прыняў на грудзь».
Сказаў праўдзіва: ні дадаць ні збавіць ‒
Ўпрыгожыў кошык гэтакі вось грузд.
Наш Аляксандравіч ‒ ўсё мае на
прыкмеце…
І з бюракратамі не хоча ён дружыць,
Дык хай дасць Бог на гэтым белым
свеце
Багата год яму яшчэ пражыць.
Лія Родная 10.02.2017года
Максіму Багдановічу
Нам бы навучыцца ў Максіма
Адчуваць святло сваёй Радзімы!
Навучыцца сэрцам успрымаць
Хараство без штучнасці й прынад.
Вельмі тонка, вельмі чуйна, гожа
Словы Багдановіча гучаць,
Цеплынёй і ласкаю варожаць,
Песняй паднябеснаю звіняць.
Вобразы знаёмыя з дзяцінства:
Лесуны, русалкі, валуны,
Дуб кудлаты, хвоі ды ялінкі,
Што стаяць у стоме ля вады.
Вераніка ўстае там зранку,
Нібы прывід, быццам бы русалка.
А ўвечары сярод аблок – Венера
Выссю квеліць – шле сваё праменне.
Нават тыя ж слуцкія ткачыхі
Нам мілей і бліжай неяк быццам.
Іх узоры, рухі, іх адзенне
Нам праз верш малюе ўяўленне.
А калі над вішняю пырхае
Сінякрылы кволы матылёк,
Мы цябе, Максіме, сустракаем –
Гэта ты махаеш нам здалёк.
Лёгкіх словаў ловім павуцінкі,
Сабіраем, цешымся, нясём,
Быццам сэрцу любыя хусцінкі,
Да грудзей іх тулім, беражом.
Час мінае, вось ужо стагоддзе
Праляцела, калаўрот рыпіць,
І як кажуць ведуны ў народзе:
Гэты механізм не прыпыніць…
Ды не мінуць словаў чарадзействы
Што кранаюць струны нашых душ,
Напаўняюць цеплынёю сэрцы,
Зберагаюць ад нягод і сцюж.
Дзякуем табе за ўсё, Максіме,
Што збярог у чужбіне, як зярно,
Вобраз ратавальніцы-Айчыны,
Мовы продкаў дзіўнае святло.
18.11.11г. Лія Родная
У бацькі пасівелі валасы...
У бацькі пасівелі валасы.
Здаецца ж, быў ён толькі што
прыгожы, малады,
Чакаў сустрэчы, прагнае вясны,
Дарыў надзеі і садзіў сады.
Унучка запыталася:
– Дзядулечка, скажы,
Што б ты рабіў, каб адвярнуліся гады,
І ты ізноўку стаўся маладым?
– Каб маладым ізноўку быць,
Гатоў я нават воду малаціць.
Прайшла вясна – сівыя валасы...
Ды дзе спакой у гэтае душы!
Ізноў мой бацька ў садок бяжыць,
І некалі яму гады лічыць.
*****
Бацькоў не выбіраюць, не,
Але калі б далі і выбар мне,
Цябе б абрала татачкам таму,
Што вельмі моцна я цябе люблю.
31.10.2008г. Ната Лія
Кісялёву С.А.
Не закончана наша размова,
Яшчэ ў свята чакала званка,
Ды пачула другія я словы:
У жывых цябе болей няма.
Абарвалася нітка дачасна,
Як з нябёсаў зляцела зара…
І цяпер ужо нават не важна,
Што я думала, чым я жыла.
Ад твайго адвярнулася слова,
Мімаходзь вершаванняў прайшла.
Чаму ж я ў той міг прамаўчала?
Як спагады ў сабе не знайшла?
Ты хацеў толькі кроплю ўвагі -
Вершаваным радком захаплення.
Мне ж сказаць не хапіла адвагі,
Што сама я шукаю натхнення.
Цеплыні нам усім не хапае,
Пару слоў: «Як прыгожа, хвалю!»
А пачуеш, і лань трапяткая
Вершаванняў бярэ вышыню.
*****
Паэту не трэба багата,
Пачуць толькі словы: «Як добра, хвалю!»
Пачуць па-сяброўску, непрадузята:
«Чытаць твае вершы я вельмі люблю!»
Я ведаю ‒ гэтага кожны жадае,
Прызнанне пачуць і з гэтым вось жыць.
"Дык як я магла?.." Душа ўшчувае,
А сэрца пакутна трымціць і дрыжыць!
2016г.
Стаю прад снегам з непакрытай галавой...
(да 60-годдзя з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова)
Апошні дзень зімы сышоў у нябыт,
Вясна на вуліцы, і месца ля варот
Пусцее. Снег марнее, растае,
А нам чагосьці вельмі моцна не стае…
Гракі, нібы ў танцы, водзяць карагод,
Шукаюць пачастункаў і даброт,
Што снег усю зіму ў сабе трымаў,
А час прыйшоў, растаў і ўсё аддаў…
Мы вершы слухалі… Чыталі зноў і зноў…
Былі тут успаміны і знаёмцаў, і сяброў.
Акорды ўзялі мы тых радкоў,
Што ў спадчыну пакінуў Пісьмянкоў.
Алесю сёлета мінула б шэсцьдзесят…
Ды ўжо не вернецца ў летні зарапад,
Не апяе світанняў і снягоў,
Над Бесяддзю не стрэне жаўрукоў.
І вочы поўныя дзівоснай дабрыні,
І вёдры поўныя калодзежнай вады -
Усё, што так любіў і сніў,
Прайшло, нібы шаптанне ніў.
Усё прайшло. І снег ужо не той,
Што так здзіўляў бялюткасцю сваёй…
Я аддаю радок свой і настрой,
Стаю прад снегам з непакрытай галавой.
28.02.2017г.
Уладзіміру Караткевічу
Неўтаймаванасць душы здзіўляе
І нават палохае часам так,
Што дух ад роспачы аж займае:
Што будзе далей, які там знак?
Умеў ён трапна трымаць на ўзводзе,
І хоць ў час той мы не жылі:
Ды бачым тыя лясы і гоні,
Ды прагнем крыкнуць:
“Наперад, плі!”
У Караткевіча свая адметнасць,
Свая дарога па жыцці.
А нам чытаць, гартаць старонкі,
А нам да класіка ісці, ісці…
Лія Родная 26.11.2015г.
ПАТРИАРХУ
«Без веры и любви не возродить Руси…»
Алексий ІІ Патриарх Московский и всия Руси
Он нас любил, Творца молил
Пока на то хватало сил,
Чтоб верой полнились сердца,
Прощать учились у Христа.
За мир молился, за тебя.
Просил всевышнего Отца,
Чтоб миновала всех вражда,
Чтоб Русь к согласию пришла.
Со святой праведностью вёл
Он свой неспешный разговор.
Он знал, где правда, а где ложь,
Как наказать и чем помочь…
И вот минута та пришла…
Как ясен взор, чиста душа,
Копилка добрых дел полна,
У каждого своя пора…
Ушел от нас он в мир иной,
Туда, где радость и покой.
Он верил − и сейчас он там −
Приник к божественным вратам.
Узрели мы небесный свет,
То смотрит он на нас с небес.
За Русь молился и за нас,
Что б Бог призрел на нас и спас.
Оставил нам он свой наказ
Немногословный - пара фраз:
Без веры крепкой и любви –
Не возродить Святой Руси.
Наталья Никончук Декабрь 2008г.
ГЛАЗА ПОЭТА
Посвящается Ивану Фёдоровичу Олейнику (1922 года рождения)
Искрятся добротой глаза поэта –
Два омута, бездонны, глубоки.
Я вижу в них такой источник света,
Житейской мудрости и праздничной тоски.
Скажите мне, глаза, хоть половину правды,
Какою болью вы обожжены?
Сколь труден путь? Мелькают словно кадры:
Война, огонь, утраты, смерть жены…
Глаза слезой искрятся, словно росы,
Что выпадают, летний зной гоня.
Глаза, глаза, мы верим вам, мы просим
Не упускайте светлый луч огня.
Хоть жгли порой невзгоды и ненастья,
И душу раздирало на куски,
Но пусть горят в них уголёчки счастья
И только капелька торжественной тоски.
Июнь 2003 года.
У Аксаны без заганы
Ўсе паказчыкі і планы.
А наш дружны калектыў
У бой гатоў усе, як адзін,
Каб на горацкай зямлі
Ўсе паказчыкі раслі.
А яшчэ ў Аксаны дзед
Ёй прыносіць многа бед,
Ды не ў горасці Аксана
Зноў збірае лічбы, планы.
Зноў наперад заклікае
І ўдала запраўляе.
Пажадаем Вам, Аксана,
Каб статыстыка спрыяла,
Прамысловасць развівалася
А маёмасць прадавалася.
Вам здароўя, даўгалецця
І прыбыткаў "тых" урэшце.
Каб спрыяла усё, цвіло
І ў кішэні намяло.
"тых" - тых што трэба
2009г.
Салют! Даражэнькі наш Толік Гулюта!
Не згіне ў сэрцы сяброўства валюта,
Не знікне ўдзячнасць за добры справы,
Твая красамоўнасць і джыпік рухавы.
Той джыпік не раз прыязджаў да нас у госці,
Прывозіў самога і смачнае штосьці.
І зараз, напэўна, рыхтуе наш Толік
Багаты гасцінцамі, зграбненькі столік.
Рыхтуе прысмакі сябрам ды знаёмым,
Хто прыйдзе адзначыць алімп твой жыццёвы.
Гадкоў назбіралася - круглая дата,
Таму святкаваць яго трэба заўзята.
Павіншаваць юбіляра мы хочам таксама,
Каб ты па жыцці крочыў прутка і прама,
Каб не хварэў, абмінаюць няхай вас нягоды,
Чакаюць знаёмствы, шляхі і прыгоды!
Цябе мы віншуем, наш сябра, сардэчна!
Няхай па жыцці табе шэнціць спрадвечна!
І ў сонечны дзень, і ў дождж, непагоду
Жыві толькі шчасна ад года да года!
Няхай прыбаўляецца ў хаце пажытак,
Штогод хай расце камерцыйны прыбытак.
Яшчэ табе грошай багата – каліту,
Ніхто не чужаецца з нас дабрабыту!
Жыццё цябе ўсцешыць - у поўным зеніце
Ты зараз, хоць белым груздом назавіце.
Жыві яшчэ доўга на радасць сусвету,
Ды не забудзься сяброў ды кабету!
Лія Родная 27.04.2024г.
Да свайго юбілею
Прыгожыя словы,
Прыгожыя думкі,
Прыгожы навокал сусвет!
Я ведаю, добра
Мець столькі гатункаў,
Каб сябар прыйшоў і сусед.
Мае ж пачастункі –
Вось гэтыя кнігі,
Ды словаў прыгожых мальберт.
Малюю штодня я,
Складаю стасункі,
Як быццам бы маю патэнт.
Як музыка вальса,
Кадрыля пачуццяў,
Гучыць маёй творчасці ніць.
Я вас запрашаю
У свет прыгажосці
Майго ўспрымання адплыць!
Пішу дзеля вас
Пра любоў і каханне,
Такі, не звышновы сюжэт!
Малюю ў радасці
Стрэчы, спатканні ...
І ў гэтым, паверце, ёсць сэнс і імпэт.
04.10.02022 Лія Родная
Худніцкай Галіне
Агонь гарыць у тваіх вачах,
Так непрыкметна, ледзьве тлее -
І раптам полымя, ачаг -
Аж да дрыготкасці ў целе.
Марыі светлае чало,
А цела - нібы ў Мадлены…
Прызнанне да цябе прыйшло,
Замруць нашчадкі ў захапленні.
У творах свет і чысціня -
Ад радасці нябёс – здзіўленне.
Не марнатраўства, не мана -
Трымціць і ззяе прасвятленне.
Але між спраў, калі адна,
У смутку буде час баўлення,
Да Бога мовіш спакваля,
Чакаць ты будзеш акрылення.
Маладой пары
Жадаю ў пары жыць да веку,
Што бог адводзіць чалавеку.
Няхай каханне акрыляе,
І ўсё навокал вам спрыяе.
Каб кожны момант у гэтым шлюбе
Быў нечым дзіўным, быў вам любы.
Няхай вам дзеткі ўсміхаюцца,
А мары вашы ўсе здзяйсняюцца.
Няхай вам шчасціць удзень і ў ночы
А гэты дзень, як сон прарочы
Прыпомніцца яшчэ не раз
І будзе душу грэць штораз,
Як гэта сонейка ўрачыстае,
Як небасхіл і неба чыстае.
На ўсё жыццё, да скону веку,
Любіць, як Бог даў Чалавеку!
07.09.2019 г. Лія Родная
Порубежье, порубежье,
Здравствуй, милый городок!
Юрасік мой не надта зграбны,
Малюю вам партрэт дакладны:
Ён не высокі і не нізкі,
Сярэдні, крышачку абвіслы.
У плячах яго не метр, не сажань,
Ды на пасаду ён пасаджан.
А з твару? Нават не апішаш.
Звычайны ён, усе так лічаць.
І нос, і бровы, падбародак -
Як у людзей, без агаворак.
Глядзіць на свет праз акуляры,
А ў думках круціць вершы, справы.
Не малады ўжо, лысаваты,
Ды усё ж такі “штукар заўзяты”.
Да дзевак любіць заляцацца,
Хоць трэба вам у тым прызнацца,
Не мае ён у замежжы хаты,
Аб тым і рэч - ён небагаты.
Ды ўсё ж трымае нос па ветру:
Дзе хто напіша пару вершаў,
Ён тут як тут: прывет вам, здрасце,
"Давайце мне. Ці ў масць? Без масці
Мы не прымаем, робім праўкі.
Патрэбна рыфма, меней калькі,
Яшчэ дабаўце крыху солі,
Каб прэсна не было. Даволі!"
Вось так Юрасік мой працуе,
Нядбаласць усякую карчуе,
Лісты глянцуе, адсылае,
Радкі складае, дбае, дбае…
Затым грам сто на грудзь прымае
І на рабоце засынае…
Лія Родная 15.06.2017г.
Ты мне патрэбны
Ты мне патрэбны – зразумела,
Хоць я пішу не надта ўмела.
Ты мне патрэбны – гэта цвёрда,
Хоць прадзіравіліся вёдры.
Вада цячэ, бяжыць, сцякае,
А грошай зноўку не хапае.
Няхай ляцяць жыцця імгненні,
Мяне не тузаюць сумненні.
Каб не было жыццё нам прэсным,
Прызнаюся табе я чэсна:
Ты мне патрэбны, як ніколі,
Бо, кажуць, усё ў Божай волі.
Ты мне патрэбны вельмі моцна:
Няхай не месяц, і не сонца,
Ды ўсё ж свяціла немалое –
Сталічнае – амаль святое.
Ты мне патрэбны гэткі штучны,
Усё разумеючы, падручны.
Твае парады ўсе прымаю,
Я кепку прад табой здымаю.
Ты мне патрэбны без прыбытку,
І нецвярозы, й нападпітку.
Ты мне патрэбны задуменны,
Вясёлы, сыты, ачмурэнны.
Ты мне патрэбны, мой ты верны,
Усялякі: дзіўны, нават дрэнны,
Стары, знямоглы і нікчэмны.
Ты ж мой рэдактар, дый дарэмны.
Лія Родная 14.06.2017г.
Цябе кахала аж два тыдні,
Пакуль усе словы не абрыдлі
Пра мілату і заляцанні,
Было б самрэч – адны жаданні...
Зноў паўстае між тым пытанне,
Што прыгатаваць мне на сняданне,
Ці хопіць грошай да зарплаты,
Як працягнуць, паменшыць страты.
Каханне ж – птушка незямная,
Капрызіць вельмі, спапяляе.
А то яшчэ прыбавіць смутку,
Скамячыць сэрца нібы грудку.
У птушкі гэтай дрэнны нораў,
Ды што казаць: блазнота, сорам.
Няхай сабе ляціць у аблокі
У добры час ёй, шлях высокі!
13.06.2017 Лія Родная
А я ўсё дбаю пра асобу.
Ты мне пасуеш – болей сцёбу.
У эфір ляцяць мае прызнанні
Ў пачуццях светлых і каханні.
Адказ няясны, мармытанне:
– Усё пазнаецца ў параўнанні.
– Калі ж, калі ж ужо спатканне…
– Мне б лепей дранік на сняданне…
Ды сябра добрага ў прыдачу,
Каб запрасіў мяне на дачу.
Каханне што – пустыя словы,
А мне пісаць яшчэ “Прадмову”.
– Ну хоць бы кропельку пачуццяў,
Каб як тады, у тваім “Закуцці”.
– Пустое гэта, НатаЛія,
Ты паглядзі, ужо сівыя.
– Я ведаю, ды што з таго,
У душы юнацтва не прайшло.
Ізноў чакаю я радка
Ад дурасліўца -----ка
11.06.2017 Лія Родная
Мы амаль незнаёмы з табою,
А ты мамаю клічаш мяне,
Бо дачушку маю, маю доню,
Пакахаў, бы палову сваю.
Слаўны птах, музыкант, на сутонні
Твае зыкі прыгожа гучаць,
І ляціць гэтак лёгка, міжвольна
Зорных гукаў рака ў вадаспад.
У кахання няма кратаў, межаў,
У кахання – адна вышыня,
І таму спеў шчаслівы бязмежны -
І трапеча ў экстазе душа.
У каханні – адны на двух крылы,
У каханні адзін на двух лёс!
Шчасця вам, мае дарагія,
І не вельмі цярністых дарог.
***
Чароўныя гукі як пацеркі льюцца,
І шэпча бярозавы гай:
“Любі і тулі ты Дзіянку да сэрца,
Шануй яе... не пакідай!
2023г.
Мы беларусы – мы народ адзіны!
Умеем добра працаваць і жыць!
Тут кожны каласок, ён свой, радзімы,
Усё выдатна, усё як мае быць.
Я ведаю, што ў нашым родным краі
Есць навукоўцы, ёсць майстры да спраў:
Умеюць песні пець, а вершы зложаць,
Што не падточыць носа і камар.
У Беларусі людзі працавітыя, удалыя.
І да вытворчых спраў грунтоўны падыход.
Няхай сабе даглядчыкі, даяркі, звенавыя –
Усе яны руплівяцца – такі народ.
Адзначыць трэба, што ў нас тут добра,
Што кожны тут – сапраўдны гаспадар.
Ёсць на зямліцы гонар, наш, народны,
Наперад нас вядзе наш дбайны павадыр.
2023г.