Запаветны мой край Беларускі...
Запаветны мой край Беларускі,
Добры дзень, я ізноўку з табой,
Як да цёплай бацькоўскай калыскі
Прытулюся да пожні шчакой.
– Я вярнулася! – жытняе поле.
– Я вярнулася! – крыкну вятрам.
Я зноў дома – якое раздолле,
Прывітанне лясам і лугам!
Птушкай вольнай ляцела сюды я,
Каб сустрэцца з табою, Зямля,
Што варожыць лагоднасцю слова,
Сэрцу шэпча:” Мая, ты, мая...”
Я твая, мая слаўная Маці,
Я твая назаўжды, вершакі
Мае тут і, як прызба пры хаце,
Неразлучна з табой навякі.
Толькі гэтай Зямлёй ганаруся,
Толькі тут я знаходжу спакой,
Нарадзілася я ў Беларусі
І спачну толькі тут я, з табой.
Запаветны мой край Беларускі,
У святочна-ўрачыстай журбе
Ля бацькоўскай утульнай калыскі
Прысягаю на вернасць табе.
Лія Родная кастрычнік 2009 г.
Вершак - вярхушка дрэва (укр.)
Вершакі - вярхушкі дрэў
Беларуская мова – святая
Беларуская мова – святая,
Хоць пакрыўджаная яна.
Не гучыць яна часта з экранаў,
Успрымаецца - бы не свая.
А паслухаўшы гэтыя словы,
Што вытокі бяруць у вяках,
Добра робіцца сэрцу і вольна,
Бы зярняткам у каласках.
Мова – маці, яна абдымае
І люляе на цёплых руках.
Беларускае роднае слова
Не забудзецца ў гэтых краях!
Лія Родная
кастрычнік 2016 года
Прагну роднага слова...
Прагну роднага слова
Ачарэпкам душы,
Наталіцца ўволю
Гукам песні. Скажы
Мне ласкава:«Натуля,
Шчабятушка мая −
Майго сэрца прытулак,
Роднай нівы жняя!»
Песня льецца прывольна,
Радасць б’е спакваля,
І прыгожыя гукі
Наталяюць, душа
Патрабуе раздолля,
І ляціць спакваля:
«Дзякуй, родная мова!
Дзякуй, Маці Зямля!»
Лія Родная
Каб слова смак адчуць...
Каб слова смак адчуць
Не трэба досыць многа:
Гаворку землякоў пачуць
Ля роднага парога.
Пачуць шаптанне каласоў
І перазвон крынічны,
Шчымлівы пошчак салаў’ёў
І рокат навальнічны.
Ляцець ў вырай жаўруком
І марыць аб часіне,
Калі ты вернешся ізноў
Да прызбы пры хаціне.
Каб слова смак адчуць
Не трэба досыць многа:
Сказаць у вочы нараспеў:
· − Дзень добры, людзі, мова…
Лія Родная
Буслы Скарыны
Усміхнуўся малады друкар.
Кніга , нібы бусел , на руках
Разгарнула крылы, каб ляцець.
Віктар Шніп
“Буслы Скарыны”– вобраз адпаведны –
Адразу хочацца ўдумліва чытаць,
Па друкаваных пёрках умацоўваць веды,
Крупінкі з клёкатам бусліным браць.
У гэтым вобразе – крыло Айчыны,
Святло бярозавых гаёў, дзяцінства след.
У мудрым позірку Францішака Скарыны
Нашчадкам літаральны запавет:
“Любіце кнігі – ведаў там крыніцы!”
Ляцяць да родных ніў асветніка буслы,
Нясуць набыткі друкаваныя, у сталіцы
Гняздоўі ўтульныя яны сабе знайшлі.
Аблюбаваныя калісь мясціны
Ўжо не пакінуць – будуць абжываць,
Каб мы маглі, як некалі літвіны,
Духоўнай мудрасці набыткі прымнажаць.
Чэрвень 2010г.
З дзённіка Францішака Скарыны
Многа моў на свеце, вельмі многа,
Ды гучыць лагодней ўсё ж свая
Тая, што ад роднага парога
Нас люляла, песціла, вяла.
Сакавітае гучанне гэтай мовы
Ад ціхуткіх рэчак, залатых палёў,
Што шумяць, як быццам шэпчуць словы
Перапоўненыя ласкай да краёў.
Любасці ў гаворцы так багата,
Што прыемна чуць і вымаўляць
Вось паслухайце: зямля, матуля, хата,
Сонейка, крынічка, сенажаць...
Многа гарадоў прайшоў і весяў,
Шматгалоссем поўніцца зямля,
Ды нідзе не чуў такіх я вершаў,
Шчырасці, што крылы мне дала.
Слова роднае ‒ багацце незямное,
Божай ласкаю сышло яно з нябёс.
Ушаноўвайце, як самае святое,
Тое, што як хлеб, як плён, як лёс!
Лія Родная люты 2017г.
У родным слове
У родным слове той залог спрадвечны,
Што мы ёсць нацыя, адзіны мы народ.
Жывем, пакуль жыве адметнасць ,
І з песняй роднаю мы водзім карагод.
Няхай звіняць натужна нашы спевы,
Няхай нам радасці часамі не стае,
Ды што з таго, калі стае нам веры,
Што будзе лепей ў нашай грамадзе.
У беларусаў моцнае цярпенне,
І мудрасці жыццёвай ‒ хоць адбаў,
Мы сеем дабрабыт, прарошчваем насенне
Пачцівасці, ашчады, добрых спраў.
І мову родную павінны паважаць мы,
На гэтай мове гутарыць і жыць
З той думкай, што ўзмужнеюць дзеці:
І будуць беларускамоўем даражыць.
8.11.2016г.
Пра мову родную
Пра мову родную нямала гаварылі,
Ды што з таго ‒ няма яе ў нас.
Узяць бы тое, што яе змясцілі
З усіх пасад, і круцім напаказ
Па радыё, і нават на экранах,
Бывае, што праскочыць дзе-нідзе
Гаворка дыктара аб розных станах
Грамадства нашага. І нават западзе
Ў душу сцвярджэнне, што мы жывём няблага,
Усе паказчыкі ў нас, як быццам бы, растуць…
А вось да слова беларускага – няўвага ‒
Бясспрэчна гэта, з маслам не глытнуць.
Як нам самім пачаць па-беларуску
Гаворку весці, і ўжываць штодня
Слоў родных, мілагучных звязак,нізку.
Адчуць усім сэрцам ‒ РОДНАЯ яна!
Вярніце адчуванне свята,
Калі гучыць, ільецца між людзей
Гаворка родная. Кажу не прадузята:
Яна патрэбна нашай грамадзе!
Лія Родная 18.11.2016г.
Нізка - тое, што нанізваюць
Мова
Крынічанька жывая слоў пявучых
Цячэ і нас яднае. Гэты дар
Ад родных ніў, крыніц гаючых,
Ад вольных птушак і бялюткіх хмар.
І я скажу, што ў нашым краі
Есць змагары, а ёсць майстры да спраў:
Умеюць песні пець, а вершы зложаць,
Што не падточыць носа і камар.
У кожным родным слове – захапленне,
У кожным гуку – водар і бурштын.
Вам хочацца напомніць пра сумленне,
Бо кажуць ‒ у полі воін не адзін!
Давайце разам, дружнай грамадою
Мы мову родную любіць і шанаваць!
Няхай звініць! Хапайце словаў зброю,
За мову родную нам трэба ваяваць!
Сябры, пакуль яна жывая,
Давайце гутарыць, давайце ўжываць!
Каб не прыйшлося некалі нам з жалем
Сваё адметнае ўпотайкі хаваць.
Лія Родная 2017г.
Зямля бацькоў
Зямля бацькоў, ты зажурылася,
Няма той радасці ў вачах,
Нібы да плоту прытулілася
З дрыготкай хіласцю ў нагах.
Страха ў хаце абвалілася,
Каму цяпер збіраць апад?
Чарэшня долу пакланілася –
Няма шляхоў у май назад.
Зямля бацькоў, ты развіталася
З апошнім прывідам вятроў,
Што поўняць ветразі ружовыя,
Шукаюць маладых шляхоў.
Чаму ж так прыкра атрымалася,
Апошні выкрык журавоў…
У юнацтва сцежка абарвалася,
Нам не сустрэцца тут ізноў.
2009 Лія Родная
Мой Горацкі край...
Мой Горацкі край урачысты,
Добры дзень, я ізноўку з табой.
Я вярнулася ў ранак іскрысты
Крыху стомленай знешняй красой.
У вандроўцы была я нядоўга,
Ды я радасць спытала як знак,
Што я дома. Мінула дарога,
І прыветна шчабеча мне птах.
Мой край дарагі залацісты,
Ты ўбраўся ў сонечны свет,
Зіхацяць і прывабліва клічуць
Строі нашых бярозак-кабет.
Збажыною калосіцца ніва,
І няспынна цячэ тут вада,
Усміхаюцца вербы прыхільна,
І вяргіні цвітуць па дварах.
Я з табою, мой край, неразлучна,
Я спавіта адною прасціной
З гэтым лесам і небам крынічным,
І з бярозавай чысцінёй.
Кастрычнік-лістапад 2009г.
Збажыною адораць палеткі,
І з крынічкі нап’юся вады.
У руках маіх сінія кветкі,
Горкі – горад мой малады!
Вобраз роднай зямлі беражыце,
У сэрцах годна нясіце з сабой
Цвет валошкі блакітнай ў жыце,
Песню жаўранка весняй парой.
***
Пакажы мне аблокі,
Што ляцяць на ўскрайсвет,
Пакажы неабсяжны
Рэк пятлістых мальберт.
***
Звышкранальныя гукі напаўняюць сусвет –
Гэта роднага краю васільковы санет...
Мой Горацкі край гістарычны...
Мой Горацкі край гістарычны:
Край дубоў векавых, гарадніц.
Многа волатаў моцных плячыстых
І прыветлівых маладзіц
Нарадзілася тут. Ганарліва
Неслі званне гарчанаў яны
І цяпер працавіта, рупліва
Прымнажаюць багацце зямлі.
Гэты край ад дзядоў і прадзедаў
Нам дастаўся, нямала вады
Уцякло, калясо перадзелаў
Не раз клала свае тут сляды.
Нас тапталі і гнулі паганцы,
Не міналі набегі татар,
Не аднойчы ўздымалі паўстанцы
На зямлі нашай роднай пажар.
І фашысты крывавай слязою
Акрапілі ўзгоркі і роў.
Тут, у Горках, загінула многа
За радзімы свой край змагароў.
Сёння ж Горацкі край урачыста
Сустракае здалёку сяброў,
Ушаноўвае іх ганарыста -
Нашых лепшых дачок і сыноў.
Верасень 2012 года
На вастрыні жыцця не паслізніся...
На вастрыні жыцця не паслізніся,
Каб зберагчы натхнення дыямент,
Да веснічак бацькоўскіх прытуліся,
Упусці ў сэрца радасці фермент.
Лязо жыцця ўсё карацей ды вужай,
Не скокнуць прэч, не пацягнуць за гуж,
Ды дома мы ўсе асілкаў дужай
Ад ніў, азёр і Белавежскіх пушч.
Удома сонца па-другому свеціць,
І гутарку вядуць па-свойму землякі,
Садоў бялейшая, здаецца, квецень
І нават саладзейшыя гуркі.
І коні ў тумане над ракою
Здаюцца мне знаёмымі, якраз,
Як некалі вясноваю парою,
Калі каханне напаткала нас...
На вастрыні жыцця асцеражыся
Згубіць сябе ў пошуках даброт,
Да веснічак бацькоўскіх павярніся ‒
Мы беларусы ‒ разам мы народ.
2009г. Лія Родная
Братам славянам
Калісьці мы казалі: «Мы браты, славяне!
У міры і ў спагадзе добра жыць».
Цяпер жа лісце нашага даверу вяне,
І сэрца б’ецца і абурана дрыжыць.
Калісьці нам усім бывала годна
Сабрацца разам за адным сталом.
Цяперачы нас сустракаюць з
феразондам,
Пагрозліва махаючы ствалом.
Калісьці мы былі сям’ёй адзінай,
Нас аб’ядноўвалі сцягі дзядоў і продкаў.
А сённячы, кранутыя нажывай,
Нам палкі ў колы ставяць выгада і
сродкі.
Калісьці мы гасцінна расчынялі дзверы
І разам таньчылі ў свята Перамогі.
Цяпер жа жорсткасці не маем меры,
Будуем новыя і новыя парогі.
Калісьці нам Зямля-матуля гаварыла,
Што разам мы павінны быць і не
сварыцца.
У адзінстве нашым дабрабыт і сіла!
− Браты, нам трэба тэрмінова
памірыцца!
Кастрычнік 2015г.
Вырасла мая дачушка...
Вырасла мая дачушка,
Выбегла на шыр рачушка:
Вочкі маці, косы таты –
Не імкнецца ўжо да хаты.
Паляцела ў свет, смяецца,
Ёй там добра, не ірвецца
Да падолу, да матулі –
Дні дзяцінства ўжо мінулі.
Няхай там усё ўдаецца:
Мур муруецца, кладзецца
Кладка ведаў на гады,
Час удалы – малады!
І прыходзяць на падмогу
Ёй сябры. Дабра ў дарогу:
Шчасця, шчырага кахання
І на тым шляху прызнання,
Што абрала. Дай Бог долі!
Каб і ў радасці, і ў горы
Быў надзейны чалавек,
Кожны дзень і цэлы век.
Доню ў свет благаслаўляю,
Ад нягодаў замаўляю:
У добры дзень і ў добры час,
Зберажы ты, Божа, нас!
2010г. май
Ну вось, сынок, і ты цяпер дарослы...
Ну вось, сынок, і ты цяпер дарослы,
Мінула столькі зім і столькі лет,
Зашамацела ніў тваіх калоссе,
Што сеяць будзеш ты,
Якім убачыш свет?
Хачу я пажадаць табе дарогі светлай,
І добрых спраў тваіх няхай расце вязын,
Няхай плывуць твае жаданні з ветрам,
Каб быў ты нам удзячны, добры сын.
Няхай у справах табе, сыне, шчасціць,
Каханне поруч нага ў ногу йдзе.
Дай, Божа, роўнай сцежкі, каб яму не
ўпасці,
Дай, Божа, веры моцнай, каб служыць
табе!
Снежань 2010 г.
Гартаю старонкі
Я роднай старонкі:
Няроўнае месца
Тут – Горкі, пагоркі.
Шляхі тут не гладкія,
Нельга тут спаць.
Тут трэба вучыцца
Зямлёй упраўляць.
Убранне блакітнае
Рэчак азёраў –
Тут многа паэтаў,
Майстроў, хлебаробаў.
Руплівых людзей
Тут як зорак багата,
Тут косяцца нівы
І жнуцца заўзята.
І песні ільюцца,
І вершы гучаць.
І хлопцы страчаюць
Ля весніц дзяўчат.
Тут месіцца хлеб
І пякуць караваі.
У рэках малочных
Малочныя хвалі.
Муруюць падмуркі
Кладуць бальшакі,
Каб людзям жылося
Тут шчасна вякі!
Лія Родная 2009г.
Пад адзіным небам...
Пад адзіным небам захад і ўсход,
Разам сустракаем Пасху, Новы год!
Добра быць нам разам у грамадзе адной,
Быць вялікім краем, быць адной сям’ёй.
Гаварыць па-руску, пець і адчуваць,
Што свая краіна – Бога благадаць.
Добра папрацуем – значыць будзем мець,
Будуць грашаняты ў кашальку звінець.
Заіграй музыка, будзем танцаваць,
Добра разам польку-троечку скакаць!
Славіць будзем родны беларускі край!
Родную айчыну – белакрылы рай!
Лія Родная 13.09.2023
Кніга пашаны
Працоўныя людзі – багацце любога народа,
Адданы Радзіме і розумам, і душой.
Выконваюць справы яны – бездакорна,
І кожны асобна і ўсёй грамадой.
Штодня праслаўляюць свой край беларускі,
Ствараюць натхнёна машыны, станкі,
І нават камбайны з сістэмай адгрузкі
У новым фармаце прадставіць змаглі.
Над караваем жытнёвым карпяць хлебаробы,
Адзеннем па модзе здзіўляюць краўцы,
І робяць прышчэпкі ад розных хваробаў,
Шчыруюць на ніве здароўя ўрачы.
А нашы выкладчыкі – гэта ж проста героі!
Навукай займаюцца, веды даюць,
Каб дасягненні раслі ў Прыдняпроўі,
І ўлетку, і ўвосень іспыты вядуць.
У горадзе нашым жывуць працалюбы,
Іх славе нязгаснай прайсці праз вякі!
Тут ёсць: акадэмікі, паляводы,
Даяркі, майстрыхі, шаўцы, спевакі.
У кнігу пашаны занесены гэты імёны,
Шматлікія званні, падзякі ды медалі.
Тут дасягненняў працоўных – мільёны,
Людзей, што на горацкай дбалі зямлі.
Лія Родная 04.10.2023г.